Колькі ў Ясіка зубоў
- Аўтар: Леанід Шырын
Дзед да Ясіка
Прыехаў.
Даў унуку шэсць
Арэхаў.
Ясік даў арэх
Ганулі.
А другі ён даў
Бабулі,
А як трэйці дасць
Міхаську,
А чацвёрты дасць
Юраську,
Будзе ў Яські
Для пацехі
На зубочак па арэху.
Хто адказ трымаць
Гатоў,
Колькі ў Ясіка
Зубоў?
Верабейчык
- Аўтар: Сяргей Новік-Пяюн
На марознае акно
Падаюць сняжынкі,
Я збіраю са стала
Хлеба акрушынкі.
Для крылатых пеюноў
Снеданне рыхтую,
Верабейчыкаў-сяброў
Чым магу частую.
I спяваюць у вакне
Шэрыя клубочкі,
Пацяшаюць сэрца мне
Ад рана да ночкі.
Пра быка і яго сяброў
- Аўтар: Беларуская народная казка
Пасвіўся на лузе бык. Убачыў ён каля рэчкі туман і напужаўся: падумаў, што зямля і вада гараць.
«Пабягу я лепш адгэтуль на край свету!»— парашыў бык. Задраў хвост і пабег. Сустрэўся яму на дарозе казёл:
— Бык, куды бяжыш?
— На край свету.
— Чаго?
— У нас зямля і вада гараць. Баюся, каб і мне не згарэць.
— Пабягу і я з табою.
— Бяжы.
Лёгкі хлеб
- Аўтар: Беларуская народная казка
Касіў на лузе касец. Змарыўся і сеў пад кустом адпачыць. Дастаў торбачку, развязаў і пачаў есці.
Выходзіць з лесу галодны воўк. Бачыць — касец пад кустом сядзіць і нешта есць.
Падышоў да яго воўк:
— Ты што ясі, чалавеча?
— Хлеб,— адказвае касец.
— А смачны ён?
— Дзіва што смачны!
— Дай мне пакаштаваць.
— Калі ласка!
Трое парасятак
- Аўтар: Уолт Дысней
Жылі-былі на свеце трое парасятак. Трое братоў. Усе аднолькавага росту, кругленькія, ружовыя, з аднолькавымі смешнымі хвосцікамі. Нават імёны ў іх былі падобныя. Звалі парасят: Ніф-Ніф, Нуф-Нуф, Наф-Наф. Жылі яны ў лесе, куляліся ў зялёнай траве, грэліся на сонейку, збіралі жалуды. Так праходзіла лета.
Але вось надышла восень. Сонца ўжо не так моцна прыпякала, шэрыя воблакі цягнуліся над пажоўклым лесам, доўга не высыхалі лужыны.
Шаноўныя сябры! Усе матэрыялы сайта ўзятыя з адкрытых крыніц інтэрнэта.
Калі змяшчэнне нейкага кантэнта парушае Вашыя аўтарскія правы, калі ласка, паведаміце пра гэта на мэйл malecha.by@yandex.ru ці праз форму зваротнай сувязі.
Калі вы маеце цікавы матэрыял ці інфармацыю пра падзеі для дзетак, які можна дадаць на наш сайт, калі ласка, падзяліцеся з намі.
Дзякуй!