Касіў на лузе касец. Змарыўся і сеў пад кустом адпачыць. Дастаў торбачку, развязаў і пачаў есці.

 Выходзіць з лесу галодны воўк. Бачыць — касец пад кустом сядзіць і нешта есць.

Падышоў да яго воўк:

— Ты што ясі, чалавеча?

— Хлеб,— адказвае касец.

— А смачны ён?

— Дзіва што смачны!

— Дай мне пакаштаваць.

— Калі ласка!

Пасвіўся на лузе бык. Убачыў ён каля рэчкі туман і напужаўся: падумаў, што зямля і вада гараць.

 «Пабягу я лепш адгэтуль на край свету!»— парашыў бык. Задраў хвост і пабег. Сустрэўся яму на дарозе казёл:

— Бык, куды бяжыш?

— На край свету.

— Чаго?

 — У нас зямля і вада гараць. Баюся, каб і мне не згарэць.

— Пабягу і я з табою.

— Бяжы.

Жылі-былі коцік і пеўнік. Добра жылі, дружна. Коцік на паляванне хадзіў, а пеўнік есці варыў, хатку падмятаў, песні спяваў. Аднойчы пайшоў коцік на паляванне, а пеўнік зачыніў за ім дзверы ды пачаў абед варыць. Бяжыць лісіца, убачыла хатку, падскочыла да акенца:

— Гэй, хто тут гаспадар?

— Я,— кажа пеўнік.

— Пусці ў хатку.

— Чаго?

— Пасяджу трохі, адпачну з дарогі.

Пеўнік добры быў, пусціў лісіцу ў хатку, а лісіца — цап! — ухапіла яго і панесла дадому. Апамятаўся пеўнік, закрычаў на ўвесь лес:

Коце, браце!

Мяне ліска нясе

У высокія горы,

У глыбокія норы,

Па барах, па карчах,

Аж бярэ мяне страх!..


Трое парасятакЖылі-былі на свеце трое парасятак. Трое братоў. Усе аднолькавага росту, кругленькія, ружовыя, з аднолькавымі смешнымі хвосцікамі. Нават імёны ў іх былі падобныя. Звалі парасят: Ніф-
Ніф, Нуф-Нуф, Наф-Наф. Жылі яны ў лесе, куляліся ў зялёнай траве, грэліся на сонейку, збіралі жалуды. Так праходзіла лета.

 Але вось надышла восень. Сонца ўжо не так моцна прыпякала, шэрыя воблакі цягнуліся над пажоўклым лесам, доўга не высыхалі лужыны.

Жыла-была муха-пяюха. Мела яна каляску і шэсць камароў. Запрэгла муха - пяюха камароў у каляску ды паехала на пагулянку. Едзе яна дарогаю, едзе шырокаю — бяжыць мышка:

— Добры дзень, пані! Як паню зваць-велічаць?

— Я муха-пяюха. А ты хто?

— А я на паліцах скрабатуха.

— Сядай, паедзем разам.

Едуць яны дарогаю, едуць шырокаю — скача жабка:

— Добры дзень, панове! Як вас зваць-велічаць?

— Муха-пяюха. Па  паліцах скрабатуха. А ты хто?

— А я па сажалках рагатуха.

— Сядай паедзем разам.

Шаноўныя сябры! Усе матэрыялы сайта ўзятыя з адкрытых крыніц інтэрнэта.
Калі змяшчэнне нейкага кантэнта парушае Вашыя аўтарскія правы, калі ласка, паведаміце пра гэта на мэйл malecha.by@yandex.ru ці праз форму зваротнай сувязі.
Калі вы маеце цікавы матэрыял ці інфармацыю пра падзеі для дзетак, які можна дадаць на наш сайт, калі ласка, падзяліцеся з намі.
Дзякуй!