Жылі-былі курачка і пеўнік. Курачка яйкі несла, а пеўнік зярняткі здабываў, курачку частаваў. Выграбе з ямкі зярнятка і кліча курачку:

—Ко-ко-ко, Чубатка, знайшоў зярнятка!

Вось аднойчы выграб пеўнік вялікую бобінку. «Ну,— думае,— гэтага зярняці курачцы не праглынуць, з'ем хіба сам». Праглынуў — ды і падавіўся.

Паваліўся пеўнік, ногі задраў і не дыхае.

Падбегла да яго курачка:

— Што з табою, Петрусёк? Чаму ты ляжыш і не дыхаеш?

— Ой,— стогне пеўнік,— бобінкай падавіўся...

— Як жа цябе ратаваць, Петрусёк? — пытаецца курачка.

— Трэба,— шэпча пеўнік,— масла дастаць, горла змазаць.

— А дзе яго дастаць?

Шаноўныя сябры! Усе матэрыялы сайта ўзятыя з адкрытых крыніц інтэрнэта.
Калі змяшчэнне нейкага кантэнта парушае Вашыя аўтарскія правы, калі ласка, паведаміце пра гэта на мэйл malecha.by@yandex.ru ці праз форму зваротнай сувязі.
Калі вы маеце цікавы матэрыял ці інфармацыю пра падзеі для дзетак, які можна дадаць на наш сайт, калі ласка, падзяліцеся з намі.
Дзякуй!