У гэтым раздзеле вы знойдзеце тое, што дапаможа вам і вашаму дзіцяці бавіць час не толькі цікава, але і з карысцю. Усе матэр'ялы накіраваны на развіццё малечы, але развіццё гэтае адбываецца праз разнастайныя гульні.
У міні-гульнях размешчаны інтэрактыўныя гульні, у якія дзеткі могуць самастойна пагуляць за камп'ютарам.
Пальчыкавыя гульні накіраваны на развіццё мелкай маторыкі і маўлення дзіцяці. Пра іх карысць для дзетак з самага малодшага ўзросту вядома даўно. Тут патрэбна дапамога бацькоў, якія павінны навучыць дзетак гэтым гульням.
Якія дзеткі не любяць загадкі? Яны вучаць мысліць і аналізаваць, дапамагаюць прыгледзецца да навакольнага свету, заўважаць новае.
Вясёлыя фізкультхвілінкі дапамогуць хуценька размяцца дзеткам, прыдадуць бадзёрасці і падымуць настрой.