Раз, два, тры, чатыры, пяць,
Мы пайшлі на двор гуляць. (пальчыкі топаюць па нагах)
Бабу снежную зляпілі (паказваем рукамі вялікі ком),
Птушак хлебам пакармілі (сыпем крошкі для птушак)
З горкі слізкай пакаталісь (адна рука “катаецца” па другой ад пляча да пальцаў)
І ў гурбах павалялісь (абедзе рукі верцяцца – валяюцца ў снезе)
У снезе мы дамоў прыйшлі!
Атрасліся (паказваем, як страхваем снег)
Суп паелі (паказваем, як ядзім суп: адна рука – талерка, другая – лыжка)
Спаць у ложачкі ляглі (абедзве далоні пад шчакой, галава крыху нахілена, вочы заплюшчаны)
Ладу-ладу-ладкі, (ляскаем у ладкі)
Кулачкі-кулачкі! (стукаем кулачкамі адзін аб другі)
Ладу-ладу-ладкі, (ляскаем у ладкі)
Кулачкі-кулачкі! (стукаем кулачкамі адзін аб другі)
Схаваліся ручкі! (рукі хаваюцца за спіну)
Шукай, дзе яны?!
А вось яны! (рукі вяртаюцца, робім “ліхтарыкі” перад сабой)
- Аўтар: Алесь Бараноўскі
Пеўнік раніцай прачнуўся,
(Далонь угару, указальны палец абапіраецца на вялікі, астатнія расстаўлены ўгару).
І да сонца павярнуўся.
(Пакруціць кісцю рукі ў розныя бакі).
Кукарэкнуў раз, два, тры!
( Разводзіць і зводзіць указальны і вялікі палец).
Ты сягоння не праспі.
- Аўтар: Алесь Бараноўскі
На дзвярах вісіць замок.
(Дзеці складаюць свае ручкі ў замок).
Хто яго адкрыць бы змог?
(Паднімаюць “замок” угару, паказваюць).
Пакруцілі, пакруцілі
(Не расчапляючы рукі, дзеці круцяць іх спачатку ў адзін бок).
Пакруцілі, пакруцілі
(Круцяць іх у іншы бок).
Пацягнулі
(Дзеці спрабуюць яго “адамкнуць” і цягнуць ручкі ў розныя бакі).
І адамкнулі
(Падымаюць угару і паказваюць свае вольныя ручкі).
Ладу, ладу, ладкі, (ляскаем у ладкі)
Мы палолі градкі. (робіце рухі, нібыта вы дзераце зелле)
Мы палолі самі
Вось гэтымі рукамі. (круціце рукамі)
Шаноўныя сябры! Усе матэрыялы сайта ўзятыя з адкрытых крыніц інтэрнэта.
Калі змяшчэнне нейкага кантэнта парушае Вашыя аўтарскія правы, калі ласка, паведаміце пра гэта на мэйл malecha.by@yandex.ru ці праз форму зваротнай сувязі.
Калі вы маеце цікавы матэрыял ці інфармацыю пра падзеі для дзетак, які можна дадаць на наш сайт, калі ласка, падзяліцеся з намі.
Дзякуй!