Свеціць сонца, дожджык льецца.
Я ўбачу скрозь акенца,
Як смяецца, бы сяброўка,
Каляровая ... . (Вясёлка)

дзверы

На дзвярах заўжды вішу -
Не кусаю, не брашу
І ад хаты - ні на крок,
Бо завуся я ... (замок)

 

Ён у вашага замка
Нібы правая рука.
Далікатна, небалюча
адмыкае дзверы ... (ключык)

 

Я звіню за ўсіх гучней:
"Гаспадар, прымай гасцей!"
Вы за звонкі галасок
Клічаце мяне .. (званок)

 

Хто ні ідзе, я прыпыняю,
Падаваць руку змушаю,
Маю вочка і званок,
Маю моцны я замок.
Толькі вартаму даверу
Гаспадар адчыніць ... (дзверы)

 

Расцягнуўся, лёг пад дзверы
І ўжо з месца ні на крок.
Не прапусціць у кватэру
Бруд прыгожы ... (дыванок)

Шаноўныя сябры! Усе матэрыялы сайта ўзятыя з адкрытых крыніц інтэрнэта.
Калі змяшчэнне нейкага кантэнта парушае Вашыя аўтарскія правы, калі ласка, паведаміце пра гэта на мэйл malecha.by@yandex.ru ці праз форму зваротнай сувязі.
Калі вы маеце цікавы матэрыял ці інфармацыю пра падзеі для дзетак, які можна дадаць на наш сайт, калі ласка, падзяліцеся з намі.
Дзякуй!