На дзвярах заўжды вішу -
Не кусаю, не брашу
І ад хаты - ні на крок,
Бо завуся я ... (замок)
Ён у вашага замка
Нібы правая рука.
Далікатна, небалюча
адмыкае дзверы ... (ключык)
Я звіню за ўсіх гучней:
"Гаспадар, прымай гасцей!"
Вы за звонкі галасок
Клічаце мяне .. (званок)
Хто ні ідзе, я прыпыняю,
Падаваць руку змушаю,
Маю вочка і званок,
Маю моцны я замок.
Толькі вартаму даверу
Гаспадар адчыніць ... (дзверы)
Расцягнуўся, лёг пад дзверы
І ўжо з месца ні на крок.
Не прапусціць у кватэру
Бруд прыгожы ... (дыванок)