Сабака за аратым
Вясёла бег,
Ды раптам
Закульгаў —
гаў.
Паслухала карова,
Пра што шуміць дуброва,
Падумала, чаму —
му.
Бляяла ўсё авечка:
— Няўжо я недарэчка,
Жыву, як у турме —
ме.
Гусак пакінуў стаў
І сумна за адрынай
Загагатаў,
Як стаць яму пярынай
Прыйшла чарга —
га.
А певень, як хвалько,
Абы не быць без спраў,
На плоце горла драў,
Што сам ён знёс яйко —
ко.
І ржаў конь ад тугі,
Што тне бізун тугі,
Што цягне век даўгі
Хамута й дугі
І га —
га.
І выбрыкі ды грукі
Гайдаліся ў галлі.
І гукі
Без прынукі
Па зямлі лі —
лі.