Дзіцячыя песні былі створаны спецыяльна для дзетак. Гэтым абумоўлен і просты, зразумелы дзіцяці, сюжэт, і нескладаная мелодыя. Малечы з задавальненнем слухаюць гэтыя простыя рытмічныя песенкі, падхопліваюць матуліны спевы і з цягам часу пачынаюць самі напяваць, займаючыся сваімі важнымі дзіцячымі справамі-гульнямі.
А як добра пад гэтыя песенкі гойдацца на каленках ці ляскаць у ладкі!
Вядомая беларуская калыханка, пад якую засынала не адно пакаленне маленькіх беларусікаў.
Словы: Генадзь Бураўкін
Музыка: Васіль Раінчык
Мастак: Наташа Чаткова
Цудоўныя песні, падрыхтаваныя праектам "Песенкі для дзетанькі", якія набліжаюць надыход вясны і дапамагаюць сонейку свяціць ярчэй.
Абрад загукання вясны ўяўляе сабой запрашэнне, зазыванне вясны на зямлю. Гукаць вясну пачыналі з дня веснавога раўнадзенства (сонцастаяння) - 20 сакавіка. Традыцыйна дзяўчаты збіраліся на пагорках, вадзілі карагоды, спявалі вяснянкі і падкідалі ўгору печыва ў форме птушак, гэтым самым заклікаючы вясну хутчэй прыйсці.
Шаноўныя сябры! Усе матэрыялы сайта ўзятыя з адкрытых крыніц інтэрнэта.
Калі змяшчэнне нейкага кантэнта парушае Вашыя аўтарскія правы, калі ласка, паведаміце пра гэта на мэйл malecha.by@yandex.ru ці праз форму зваротнай сувязі.
Калі вы маеце цікавы матэрыял ці інфармацыю пра падзеі для дзетак, які можна дадаць на наш сайт, калі ласка, падзяліцеся з намі.
Дзякуй!